VІІІ Чэмпіянат свету сярод юнакоў (юніёраў) і ІV Чэмпіянат свету сярод дзяўчат (юніёрак) па пажарна-выратавальным спорце праходзіў нядаўна ў Варне. Па выніках усіх спаборніцтваў і юныя беларусы, і беларускі падняліся на першую прыступку п'едэстала.
Адным з самых складаных і непрадказальных этапаў на чэмпіянатах было баявое разгортванне. У юнакоў першай стала каманда з Казахстана, другі вынік — у зборнай Чэхіі, беларусы заваявалі «бронзу». Нашы дзяўчаты сталі наймацнейшымі ў баявым разгортванні і паказалі час 22,16 секунды, другімі сталі прадстаўніцы Чэхіі, расіянкі — трэцімі.
Такім чынам, юнацкая каманда з 9 ачкамі стала лепшай. Каманда з Расіі, якая таксама заваявала 9 ачкоў, але прайграла па часе ў баявым разгортванні, стала другой. Трэція — юнакі з Чэшскай Рэспублікі з 10 ачкамі.
У дзяўчат лідары такія ж. Беларускі — першыя з 7 ачкамі, расіянкі з 7 ачкамі другія і чэшкі з 11 ачкамі — трэція.
Назавем імёны толькі некаторых пераможцаў-беларусаў у асабістых заліках. Так, у пад'ёме па штурмавой лесвіцы сярод юнакоў у малодшай узроставай групе першае месца заняў Аркадзь Кукшын. Яго вынік — 6,65 секунды — нацыянальны і сусветны рэкорды. На стаметровай паласе з перашкодамі сярод юнакоў у сярэдняй узроставай групе першае месца заняў Ілья Бандарэнка з вынікам 15,48 секунды. А яго папярэдні забег за 15,22 секунды — нацыянальны і сусветны рэкорды.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[5] https://zviazda.by/be/tags/pazharna-vyratavalny-sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/spabornictvy