Таццяна Дзянісава-Берашэвіч (у цэнтры) — старэйшына пяці вёсак Сенненскага раёна: Бярозкі, Гуліна, Падграддзе, Цыганкі і сваёй роднай — Бор. Жыхары гэтых населеных пунктаў звяртаюцца да Таццяны з рознымі жыццёвымі пытаннямі і праблемамі. Дзякуючы руплівай старэйшыне, мясцовы сельскі Савет заўсёды ў курсе жыцця вяскоўцаў. А яшчэ Таццяна Віктараўна дапамагае сваім землякам як сацыяльны работнік, пад яе апекай некалькі адзінокіх і састарэлых людзей, дзве сям'і пенсіянераў. У тым ліку і сям'я Сцяпана і Валянціны Ляўко (на фота), для якой жанчына стала родным чалавекам. Яны — былыя суседзі, ведаюць адно аднаго шмат гадоў. Таццяна расла на іх вачах, працавала побач у калгасе. Такія даверлівыя адносіны ў наш час — сапраўднае золата.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya