Для амаль кожнага чалавека на свеце першая настаўніца застаецца дарагім чалавекам на ўсё жыццё. Гэтай песняй хацеў бы павіншаваць усіх настаўнікаў з іх прафесійным святам.
Вершы — Сяргей Грахоўскі,
музыка — Яўген Ксяневіч
Куплет 1
Я не забуду ніколі
Сшыткі, пеналы, буквар,
Першыя радасці ў школе,
Першай настаўніцы твар.
Я не забуду ніколі
Рукі яе, што вялі
Нас, як па роднаму полю,
Па неабсяжнай зямлі.
Прыпеў (2 разы):
Я не забуду ніколі
Сшыткі, пеналы, буквар,
Першыя радасці ў школе,
Першай настаўніцы твар.
Куплет 2
Я не забуду ніколі
Ясных і добрых вачэй,
Можа, ад іх наваколле
Стала шырэй і ярчэй.
Першай настаўніцы словы,
Дзе мне ні здарыцца быць.
Так, як і матчыну мову,
Нельга ніколі забыць.
Прыпеў (2 разы)
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/muzyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu