Сусю здзіўляе многіх.
У гісторыі Кітая многія старажытныя паэты апявалі сучжоўскую вышыўку, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Сучжоўская вышыўка (сусю) карыстаецца вядомасцю па ўсім свеце і налічвае больш за 2000 гадоў гісторыі. На вышыўцы адлюстроўваліся выдатныя малюнкі і мудрагелістыя выявы. Яна таксама вядомая сваёй тонкасцю, жывым шыўком, вытанчанай палітрай, за што атрымала назву "цуд на лязе іголкі", і разам з хунаньскай (сянсю), гуандунскай (юэсю) і сычуаньскай (шусю) відамі вышывальная мастацтва яна стала адной з чатырох знакамітых стыляў кітайскай вышыўкі.
Раён Чжэньху горада Сучжоу з'яўляецца месцам з’яўлення сучжоуской вышыўкі. Яшчэ ў перыяд Чжаньга (475-221 гг.до н.э.) у Чжэньху кожная жанчына займалася вышыўкай. Цяпер тут працуюць 8000 майстроў. Зараз у Чжэньху будуецца кітайскі пасёлак сучжоўскай вышыўкі, якая ўвасабляе адначасова крэатыўнасць і класіку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya