Ён уключае шмат навуковых і забаўляльных мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятнай даты: сустрэчу студэнтаў з выпускніком фізічнага факультэта, сузаснавальнікам міжнароднай кампаніі “EPAM Systems”, ды-джэем радыё “Бі-Эй” Леанідам Лознером, “антынавуковую канферэнцыю”, дзе ў жартоўнай манеры будуць прадстаўлены даклады, прысвечаныя фізічным з'явам і парадоксам.
Адной з ключавых падзей юбілейнага тыдня стане выстава мастацкіх галаграм “Скарбы зямлі беларускай”. Экспазіцыя будзе працаваць у будынку рэктарата на працягу ўсяго тыдня і пазнаёміць з унікальнымі галаграфічнымі малюнкамі 3D-фармату з залатой калекцыі навукова-вытворчай кампаніі “Магія святла”. Сярод экспанатаў галаграфічныя выявы “Крыж Ефрасінні Полацкай”, “Герб Беларусі”, “Пояс Вітаўта” і іншыя.
У Дзень самакіравання 9 кастрычніка старшакурснікі паспрабуюць сябе ў ролі супрацоўнікаў дэканата, а таксама выкладчыкаў і правядуць лекцыі для студэнтаў першых і другіх курсаў.
На працягу ўсяго тыдня на факультэце будзе прадстаўлена Юбілейная стэндавая канферэнцыя студэнтаў, дзе маладыя фізікі прадэманструюць вынікі сваіх навуковых работ. Усе жадаючыя змогуць уступіць у дыскусію з аўтарамі даследаванняў.
Святочная праграма ўключае спартыўныя спаборніцтвы і інтэлектуальную гульню "Што? Дзе? Калі?" 12 кастрычніка для студэнтаў будуць падрыхтаваны зоны актывацыі, дзе іх пачастуюць святочным тортам ад дэкана, тут жа бадуць працаваць атракцыёны і пройдуць вясёлыя конкурсы.
Афіцыйная частка праграмы ўключае Урачыстае пасяджэнне факультэта, якое пройдзе 12 кастрычніка. Выкладчыкам факультэта ўручаць узнагароды Нацыянальнай акадэміі навук, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Міністэрства адукацыі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/fizfak
[3] https://zviazda.by/be/tags/fizichny-fakultet
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[6] https://zviazda.by/be/tags/moladz