Першы з іх адбудзецца ўжо сёння ў аддзеле абслугоўвання грамадзян № 2 упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама (вуліца Любімава, 14). Удзел прымуць прадстаўнікі прадпрыемстваў «Амкадор-Унімод», «Адзіполь», «ЧыслаГолікі», «Мінскрамбуд».
Заўтра, 10 кастрычніка, сустрэцца з наймальнікамі можна будзе ў аддзеле абслугоўвання грамадзян № 1 (вуліца Я. Коласа, 69). Пра свае вакансіі раскажуць аўтамабільны камбінат «Мінскаблсельбуда» і аўтобусны парк № 7.
У чацвер ахвотных знайсці работу чакаюць у аддзеле абслугоўвання грамадзян № 3 (вуліца Шчарбакова, 32). Кадры будуць набіраць Нацыянальны гістарычны музей, «КБП-92» і «Спецкамунаўтатранс».
Усе міні-кірмашы вакансій праходзяць з 10.00 да 12.00.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy