У Рэчыцкім раёне некалі было шмат гарманістаў, лічы, у кожнай вёсцы жылі па два-тры музыканты. А цяпер на ўвесь раён — толькі пару здольных і ўлюбёных у сваё захапленне чалавек. І гэтыя музыканты — два Фёдары.
Старэйшаму з іх — Фёдару Бялко — шэсцьдзесят шэсць. Ён нарадзіўся на Тураўшчыне, у яго тры браты таксама змалку асвоілі гармонік і былі найлепшымі музыкантамі. Фёдар працуе на ніве культуры ў вёсцы Азершчына. Акрамя гармоніка, ён выдатна іграе і на баяне. А другі — Фёдар Васілец, 54-гадовы жыхар вёскі Заспа, — навучыўся граць ад бацькі, цяпер працуе дырэктарам сельскага Дома творчасці, акампануе вясковым артыстам як на гармоніку, так і на баяне. Фёдары часта сустракаюцца на раённых і міжрэгіянальных фестывалях і конкурсах, весяляць людзей прыгожай народнай музыкай, нават стварылі гурт «Гарэзлівы гармонік».
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Вёска Заспа Рэчыцкага раёна
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya