Юрыдычны падарунак для шматдзетных маці падрыхтавалі Міністэрства юстыцыі Беларусі і Беларуская натарыяльная палата. 11 кастрычніка жанчыны змогуць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ў Мінюсце, а 12 кастрычніка — ва ўсіх натарыяльных канторах і бюро краіны.
З нагоды Дня маці, які адзначаюць у Беларусі 14 кастрычніка, 11 кастрычніка з 11 да 13 гадзін на вуліцы Калектарнай, 10, на трэцім паверсе ў зале пасяджэнняў (кабінет 321) Мінюста шматдзетных матуль і іх прадстаўнікоў чакаюць юрысты, адвакаты і натарыусы.
А 12 кастрычніка ўсіх мам Беларусі, якія выхоўваюць трох і больш непаўналетніх дзетак, на працягу дня чакаюць натарыусы па ўсёй краіне. У гэтыя дні маці змогуць атрымаць адказы на розныя пытанні, якія датычацца прымусовага выканання судовых пастаноў, спагнання аліментаў, дзейнасці натарыусаў і супрацоўнікаў загсаў, а таксама высветліць іншыя прававыя моманты. Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле «Знайсці натарыуса».
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-maci
[4] https://zviazda.by/be/tags/yurydychnyya-kansultacyi