Горацкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.1 ст.147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 33-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар - сын пацярпелага.
Паведамленне ў міліцыю аб шпіталізацыі 60-гадовага мужчыны з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі паступіла ад медыцынскіх работнікаў Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Следствам устаноўлена, што 9 кастрычніка каля 20 гадзін у адной з кватэр горада Горкі паміж выпіўшымі гаспадарамі ўзнікла сварка, якая скончылася збіццём сынам уласнага бацькі. Падазраваны нанёс мноства удараў рукамі па розных частках цела мужчыны, у тым ліку - па галаве.
Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваная абстаноўка, сляды, канфіскаваныя рэчавыя доказы, апытаныя суседзі. Наконт канфіскаваных прадметах спецыялістамі ДКСЭ праводзяцца экспертызы.
Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя. У бліжэйшы час следства будзе хадайнічаць перад пракурорам аб прымяненні ў дачыненні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
sk.gov.by [1]
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru/news-usk-mogilev-ru/view/v-gorkax-syn-izbil-ottsa-vozbuzhdeno-ugolovnoe-delo-7135/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/gorki