Расійскі касманаўт Аляксей Аўчынін і амерыканскі астранаўт Нік Хейг, якія здзейснілі ў чацвер пасадку [1] пасля аварыі ракеты "Саюз", будуць дастаўлены ў Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў у Зорным гарадку.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA).
"Пошукава-выратавальныя групы былі накіраваны на месца прызямлення [выратавальнай капсулы з экіпажам], - гаворыцца ў паведамленні NASA. - Хейг і Аўчынін пакінулі капсулу. Як паведамляецца, стан іх добры. Іх перавязуць у расійскі Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына каля Масквы".
tass.ru [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20181011/1539249630-padchas-startu-rakety-sayuz-da-mks-adbylasya-avaryya
[2] https://tass.ru/kosmos/5663169
[3] https://zviazda.by/be/tags/kosmas