Грамадзяне Беларусі і Расіі вераць у поспех саюзнага будаўніцтва. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі-кірмашу рамёстваў у Магілёве "Горад майстроў", перадае БЕЛТА [1].
Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што для ўдзелу ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыбылі прадстаўнікі 35 расійскіх рэгіёнаў: ад Бранска да Далёкага Усходу, Ямала-Ненецкай нацыянальнай акругі. "Гэта сведчыць аб тым, што людзі вераць у наша саюзнае будаўніцтва, у поспех саюзнага дагавора і нашых саюзных адносін", - упэўнены спікер. "Гэта дарагога каштуе, гэтага не змераць грашамі і кантрактамі", - дадаў ён.
Парламенты дзвюх краін павінны зрабіць усё для таго, каб апраўдаць гэты высокі давер расіян і беларусаў, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка ў сваю чаргу падзякавала беларускаму боку за цудоўную праграму і гасціннасць. Яна таксама акцэнтавала ўвагу, што ўпершыню на Форум рэгіёнаў у Беларусь прыбыла такая прадстаўнічая расійская дэлегацыя, толькі афіцыйных асоб у ёй больш за сто чалавек. А праект "Горад майстроў", паводле слоў Валянціны Мацвіенка, - гэта цудоўная магчымасць для беларусаў і расіян яшчэ бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай адзін аднаго. У выстаўцы-кірмашы прымаюць удзел прадстаўнікі 16 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Асаблівую атмасферу свята ствараюць творчыя калектывы.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/v-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii