Супрацоўнікі падраздзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Савецкага РУУС сталіцы ўстанавілі факт крадзяжу грашовых сродкаў з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі колішнім работнікам аднаго з банкаў Мінска. Сума скрадзенага склала 10 тысяч рублёў.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, было ўстаноўлена, што колішні супрацоўнік аднаго з банкаў сталіцы, маючы доступ да базы дадзеных, у якой захоўваліся нумары тэлефонаў кліентаў банка, у анлайн рэжыме афармляў на іх крэдытныя дагаворы і ў наступным атрымліваў ад іх імя крэдыты. Гэтыя сродкі экс-супрацоўнік банка прайграваў у казіно.
За крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі заведзена крымінальная справа. Затрыманы можа быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці ц без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю ці без пазбаўлення. Зараз фігурант знаходзіцца ў следчым ізалятары.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kazino