Двухбаковыя перамовы, праведзеныя падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, даюць імпульс развіццю ўзаемаадносін.
Дарэчы, паміж Гомельскай вобласцю і расійскімі рэгіёнамі складзена 24 двухбаковыя і тры шматбаковыя дагаворы аб гандлёва-эканамічным і навукова-культурным супрацоўніцтве. 73 дагаворы аб партнёрскіх і пабрацімскіх сувязях рэалізуюцца гарадамі і раёнамі Гомельшчыны з адпаведнымі адміністрацыйнымі расійскімі адзінкамі.
Між тым, расказала начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Аляўціна Саранчук, Расійская Федэрацыя застаецца для Гомельскай вобласці асноўным партнёрам.
— За сем месяцаў 2018 года яе ўдзельная вага ў знешнегандлёвым тавараабароце склала 63 %. Асноўныя прадпрыемствы, якія пастаўляюць сваю прадукцыю на экспарт: Беларускі металургічны і Рэчыцкі метызны заводы, «Гомсельмаш», «Гомельшкло», «Светлагорскхімвалакно». Нам пастаўляюць галоўным чынам сыравіну, якая забяспечвае загружанасць прадпрыемстваў: нафту, чорныя металы, прыродныя фасфаты, звадкаваныя газы, поліпрапілен і прамысловае абсталяванне.
У інвестыцыйным кірунку назіраюцца ўзаемавыгадныя тэндэнцыі. На тэрыторыі Гомельскай вобласці працуе больш за 400 прадпрыемстваў з расійскім капіталам, у тым ліку 18 з іх з'яўляюцца рэзідэнтамі СЭЗ «Гомель-Ратон». Сёлета зарэгістраваны тры новыя рэзідэнты з расійскім капіталам — прадпрыемствы па вытворчасці бытавой тэхнікі, маламесных аўтобусаў, прыбораў уліку энергарэсурсаў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/v-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii