У сярэдзіне тыдня тэрыторыя краіны апынулася пад уплывам шырокага антыцыклону, які будзе вызначаць надвор'е ў гэтыя выхадныя дні і ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Таму чакаецца не па-асенняму камфортнае цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 3—5 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. Будзе ў асноўным без ападкаў, у начныя і ранішнія гадзіны месцамі не абыдзецца без туманаў. Сёння будзе без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра складзе 13—19 цяпла. У суботу і нядзелю чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 9 градусаў, а ўдзень будзе 12—19 цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, на наступным тыдні з панядзелка па сераду істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай месцамі магчымы туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 цяпла, удзень — ад плюс 13 градусаў да 20 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Фота Ліны МАЛІНІНАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore