Узаемаадносіны Беларусі і Расіі павінны выйсці на якасна новы ўзровень. Пра гэта заявіла сёння на сустрэчы з губернатарамі рэгіёнаў Беларусі і Расіі старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянціна Мацвіенка, перадае БЕЛТА [1].
Па словах Валянціны Мацвіенка, у абедзвюх краін назапашаны даволі эфектыўны вопыт супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, падпісаныя дамовы, дамовы паміж суб'ектамі гаспадарання. Шмат дакументаў будзе падпісана і сёння. "Важна, каб яны былі напоўнены канкрэтным зместам, каб былі рэальныя механізмы іх рэалізацыі, - сказала старшыня. - Гэтым вы будзеце ўносіць рэальны ўклад у развіццё Саюзнай дзяржавы".
Валянціна Мацвіенка папрасіла расійскіх губернатараў ўзяць пад асабісты кантроль беларуска-расійскія адносіны. Кожны працоўны дзень кіраўніка павінен пачынацца менавіта з гэтага. Да гэтага абавязвае і ўвага да Форуму рэгіёнаў. "Нам трэба дамагчыся, каб беларуска-расійскія стасункі ніколі і ні ў чым не прабуксоўвалі", - падкрэсліла яна.
"Зараз мы павінны зрабіць акцэнт не на колькасным падліку дагавораў і пагадненняў, а з наступнага форуму ацэньваць іх змястоўны фактар супрацоўніцтва, а таксама ўвесці фармат справаздач, як мы пражылі пэўны адрэзак часу, каб многія суб'екты маглі даведацца станоўчы вопыт двухбаковага ўзаемадзеяння", - лічыць Валянціна Мацвіенка.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/v-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii