Верасень характарызаваўся летним надвор'ем, а пахаладала толькі ў трэцяй дэкадзе месяца. Такім цёплым верасень у Беларусі выдаўся ўпершыню за пасляваенны перыяд, паведаміў Белгідрамет [1].
Пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +14 °С на большай частцы тэрыторыі краіны ажыццявіўся 22-23 верасня (на дзве дэкады пазней за звычайныя тэрміны). У кліматалогіі гэта лічыцца заканчэннем лета.
Большую частку месяца сярэднясутачная тэмпература паветра знаходзілася ў межах +13..+19 °С, у асобныя суткі ў асноўным па паўднёвым усходзе рэспублікі сярэдні фон тэмпературы павышаўся да +20..+24 °С, што адпаведна на 2-6 °С і 7-10 °С цяплей, чым звычайна. Максімальнае значэнне тэмпературы паветра - 30,2 градуса - зарэгістравана 4 верасня на метэастанцыях Акцябр і Пінск.
Дажджы ў верасні былі пераважна кароткачасовымі і часцей за ўсё адзначаліся ў трэцяй дэкадзе месяца. У цэлым за месяц на большай частцы тэрыторыі краіны выпала месячная норма ападкаў - 44-78 мм. У асобных раёнах Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей і на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці сума ападкаў не перавысіла 40-70% месячнай нормы.
У верасні пераважалі слабыя і умераныя вятры, толькі ў асобныя суткі месцамі адзначалася ўзмацненне ветру парывамі да 15-21 м/с. Максімальная хуткасць ветру - 21 м/с -зарэгістравана 24 верасня на метэастанцыях Слаўгарад і Брэст. Чатыры дні назіраліся навальніцы, дзе-нідзе адзначаўся град. На працягу 10-13 начэй у асобных раёнах згушчаліся непрацяглыя туманы.
Спасылкі
[1] http://www.pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/anamalna-cyoplae-nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/verasen
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadvore