Меркаванні аб фінансавай і эканамічнай залежнасці Беларусі ад Расіі, якія выказваюць у расійскіх і не толькі інфармацыйных і аналітычных цэнтрах, шкодныя і неаб'ектыўныя. Пра гэта сёння на пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае БЕЛТА [1].
Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што не мог не закрануць гэтага пытання. "Такая яго пастаноўка шкодная і для Беларусі, і для Расіі і неаб'ектыўная па сутнасці", - перакананы Міхаіл Мясніковіч.
Ён нагадаў, што ўзровень дзяржаўнага доўгу Беларусі знаходзіцца ў дыяпазоне, рэкамендуемым для дзяржаў з рынкам, які фарміруецца. Краіна спраўна абслугоўвае свой дзярждоўг і пагашае крэдыты. "Кароткія тэрміны запазычанняў, змены на знешніх валютных рынках вымушаюць прыцягваць рэфінансаванне ў замежнай валюце. Паколькі робім мы ўсе гэтыя аперацыі адкрыта, то ў неазнаёмленай аўдыторыі можа скласціся няправільнае ўяўленне, што Беларусь з году ў год пастаянна назапашвае даўгі. А гаворка ідзе не пра новыя запазычанні, а аб рэфінансаванні некаторай долі доўга па фінансавых крэдытах", - звярнуў увагу ён.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/v-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii