Вілейскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць даследчую праверку па факце смяротнага траўміравання рабочага пры валцы лесу.
Гэты трагічны выпадак адбыўся ўдзень на тэрыторыі Іжскага лясніцтва Вілейскага доследнага лясгаса. Па інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка УСК па Мінскай вобласці Таццяны Беланог, пры высечцы брыгадай лесасекі ўпала сухое дрэва, якое траўміравала 49-гадовага рабочага. Жыхар Вілейскага раёна памёр на месцы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni