У ірацкай правінцыі Басра няякаснай пітной вадой атруціліся 111 тысяч чалавек.
Сярод пацярпелых лічыцца пасол Еўрасаюза ў Іраку Рамон Блекуа.
У пачатку жніўня паўднёвая правінцыя краіны сутыкнулася з вострай праблемай недахопу вады і перабоямі з пастаўкамі электраэнергіі насельніцтву. У выніку мясцовыя жыхары выйшлі на акцыі пратэсту, якія выліліся ў беспарадкі. Тады загінулі каля 10 чалавек, былі спалены офісы палітычных партый, штаб-кватэры дзяржаўнага тэлебачання і радыёвяшчання, а таксама філіялы шыіцкіх ваенізаваных фармаванняў.
lenta.ru [1]
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2018/10/15/water/
[2] https://zviazda.by/be/tags/irak