З 15 кастрычніка па 2 лістапада па ўсёй краіне пройдзе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллё “За бяспеку разам!”.
Статыстыка кажа пра тое, што галоўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца няведанне альбо грэбаванне мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар — неабачлівыя, неасцярожныя дзеянні чалавека, звяртаюць увагу ў МНС.
Акцэнт пры правядзенні акцыі робіцца на дапамогу адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам, сем'ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і іншым у прывядзенні іх дамоў і кватэр у пажарабяспечны стан.
Да акцыі далучыліся міністэрствы ўнутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, інфармацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і энергетыкі.
“Запрашаем усіх грамадзян прыняць удзел у акцыі. Праверце сістэму аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку адсутнасці ўстанавіце іх у жылых памяшканнях. Акрамя таго, звярніце ўвагу, ці спраўнае ацяпляльнае абсталяванне ў вашых домаўладаннях, а таксама электрычная праводка.
Памятаеце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў”, - нагадваюць у МНС.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/respublikanskaya-akcyya