Неасцярожны аматар рыбнай лоўлі траўмаваны электрычным токам у Касцюковічах, паведамілі БЕЛТА [1] ў ДВА "Белэнерга".
Інцыдэнт адбыўся 14 кастрычніка. 43-гадовы жыхар Касцюковічаў выйшаў на вуліцу з раскладзенай вудай даўжынёй 6 м. "Ён наблізіў вуду на недапушчальную адлегласць да правадоў паветранай высакавольтнай лініі напружаннем 10 000 вольт. У выніку мужчына атрымаў электратраўмы рук. У цяперашні час пацярпелы знаходзіцца ў Касцюковіцкай раённай бальніцы", - распавялі ў "Белэнерга".
З пачатку 2018 года гэта ўжо дзясяты выпадак у Беларусі з траўміравання рыбака электрычным токам. Папярэдні выпадак адбыўся крыху больш за тыдзень таму ў Мінскай вобласці, пацярпелы памёр у бальніцы. "На жаль, многія рыбакі не звяртаюць увагі на тое, што перамяшчаюцца з раскладзенымі вудамі і пачынаюць лавіць рыбу пад лініямі электраперадачы або паблізу іх, а гэта прыводзіць да непапраўных наступстваў - ад сур'ёзных траўмаў да смерці", - звярнулі ўвагу ў аб'яднанні.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belenerga