Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (31-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартавала ў розыгрышы Кубка Крамля ў Маскве, паведамляе БЕЛТА [1].
Сёння ў першым раўндзе беларуска перайграла ў двух сэтах румынку Міхаэлу Бузарнеску (25-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:4. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе 10-я ракетка планеты галандская тэнісістка Кікі Бертэнс.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-sasnovich