Беларусь заняла 49-е месца ў рэйтынгу эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя, які падрыхтаваў Bloomberg [1].
Агенцтва склала рэйтынг эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя на аснове дадзеных 2014 і 2015 гадоў, прадастаўленых Сусветным банкам, СААЗ, МВФ і іншымі структурамі.
У новым рэйтынгу эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя Беларусь заняла 49-е месца з 56 краін. У параўнанні з мінулым годам рэспубліка апусцілася на адну пазіцыю ніжэй. Зрэшты, Беларусь апярэджвае ў ім такія краіны, як ЗША і Расійская федэрацыя.
Лідэр рэйтынгу - Ганконг, на другім месцы - Сінгапур, на трэцім - Іспанія. З постсавецкіх краін у рэйтынг трапілі таксама Казахстан і Азербайджан.
Пры складанні рэйтынгу ўлічваюцца чаканая працягласць жыцця і выдаткі ў сферы на душу насельніцтва. Лічаць індэкс толькі для тых краін, дзе працягласць жыцця складае ад 70 гадоў, а ВУП на душу насельніцтва - больш за пяць тысяч долараў ЗША. Таксама патрабаванне для ўваходжання ў рэйтынг - насельніцтва ад пяці мільёнаў чалавек.
Sputnik.by [2]
Спасылкі
[1] https://www.bloomberg.com/news/articles/2018-09-19/u-s-near-bottom-of-health-index-hong-kong-and-singapore-at-top
[2] https://sputnik.by/health/20181015/1038173294/Analitiki-schitayut-chto-belorusskoe-zdravookhranenie-luchshe-amerikanskogo.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-medycyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/reytyngi