Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-жніўні склалі 107,8% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,2%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 8%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,4%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,4%.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
belstat.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://belstat.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/grashovyya-dahody