Яна адбудзецца 18-19 кастрычніка ў Баранавічах на базе в/ч 7404 і Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Лепшыя прадстаўнікі маладзёжных атрадаў правапарадку (МААП) Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі паспаборнічаюць у плаванні, падцягванні на перакладзіне, перацягванні каната, гульні ў валейбол, а таксама эстафеце 4х100/1000 метраў.
Традыцыйна ў праграму спартакіяды ўключаны ўрачысты мітынг з укладаннем кветак да помніка ваеннаслужачага ўнутраных войск, які загінуў пры выкананні воінскага доўга.
Таксама прадстаўнікі маладзёжнага праваахоўнага руху БРСМ — памочнікі беларускай міліцыі— пазнаёмяцца з работай кіналагічнай службы, наведаюць выставу службовай тэхнікі і зброі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/baranavicki-dzyarzhauny-universitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/atrad-pravaparadku