Вось такі незвычайны падарунак у свой дзень нараджэння атрымаў Міхаіл Рудзінскі на «ціхім паляванні». Са сваёй спадарожніцай Галінай ён збіраў грыбы ў лясным урочышчы Ваўчынец, непадалёку ад пасёлка Парычы Светлагорскага раёна, і знайшоў сапраўднае дзіва — 13 грыбоў з аднаго «куста». Такую ўдачу пенсіянерам прынёс польскі грыб, які па смакавых якасцях нічым не саступае баравіку.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/gryby