Беларуская сталіца ўвайшла ў тройку самых чыстых гарадоў свету паводле рэйтынга амерыканскага інтэрнэт-рэсурсу фінансавых і аналітычных навін The Street.
Усяго ў спіс, складзены The Street, увайшлі 30 гарадоў, пры гэтым Мінск размясціўся на трэцім месцы. «Сталіца і найбуйнейшы горад Беларусі часта рэкламуецца турыстычнымі сайтамі як самы чысты горад у свеце. Працавітыя работнікі клапоцяцца аб шматлікіх парках горада і рэгулярна падтрымліваюць на вуліцах чысціню», — гаворыцца ў апісанні горада.
Першыя два месцы ў рэйтынгу чыстых гарадоў занялі Сінгапур і Токіа. Услед за беларускай сталіцай, на чацвёртым месцы, размясціўся яшчэ адзін японскі горад — Кіёта. У дзясятку таксама ўвайшлі Казань, Медзіна, Абу-Дабі, Тайбэй, Цюрых, Стакгольм. Сталіца Расіі Масква заняла 14-е месца. Замыкае трыццатку амерыканскі Бостан.
Складальнікі рэйтынга засноўваліся на водгуках карыстальнікаў анлайн-сэрвісу браніравання жылля Bookіng.com.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk