Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у аўторак падаў у адстаўку з пасады кіраўніка ўрада. Пра гэта ён абвясціў у прамым эфіры Грамадскага тэлебачання краіны, піша ТАСС [1].
"Я падаю ў адстаўку <...> Усім жадаем поспеху на выбарах. Мы гарантуем справядлівыя выбары", - сказаў Пашынян.
Ён паведаміў, што "зразумела, што адстаўка носіць фармальны характар, але ўсё роўна гэта вельмі хвалюючы момант".
Цягам 14 дзён пасля адстаўкі прэм'ер-міністра Арменіі парламент краіны, згодна з Канстытуцыяй, павінен абраць новага кіраўніка кабінета міністраў. У выпадку неабрання прэм'ера з двух спроб заканадаўчы орган распускаецца і прызначаюцца пазачарговыя парламенцкія выбары. Усе чатыры фракцыі парламента Арменіі заявілі пра тое, што не збіраюцца вылучаць кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада. Згодна з планамі Пашыняна, датэрміновыя выбары заканадаўчага органа краіны адбудуцца ў першай палове снежня.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/5681669?following_ch=5681669&utm_source=tass&utm_medium=push&utm_campaign=push_all
[2] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/nikol-pashynyan
[4] https://zviazda.by/be/tags/adstauka