Каля 150 фігурыстаў з больш чым 30 краін прымуць удзел у рэйтынгавым турніры Minsk-Arena Ice Star, піша БЕЛТА. [1]
Спаборніцтвы пройдуць у беларускай сталіцы ўжо ў сёмы раз і стануць тэставымі перад чэмпіянатам Еўропы па фігурным катанні, які "Мінск-Арэна" прыме ў студзені 2019 года. Пераможцы Minsk-Arena Ice Star будуць вызначаны ў чатырох катэгорыях: жаночае адзіночнае катанне, мужчынскае адзіночнае катанне, парнае катанне, спартыўныя танцы на лёдзе. За ўзнагароды турніру, які пройдзе з 18 па 21 кастрычніка, нароўні з вопытнымі майстрамі пазмагаюцца юніёры.
Упершыню спаборніцтвы Ice Star адбыліся ў 2012 годзе, а з наступнага сезону сталі рэйтынгавым турнірам Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU). Мінскі турнір уключаны ў афіцыйны каляндар спаборніцтваў ISU. Галоўнымі арганізатарамі з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Беларускі саюз канькабежцаў, МКСК "Мінск-Арэна".
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/sport/view/figuristy-iz-bolee-chem-30-stran-vystupjat-na-turnire-v-minske-321897-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/figuryst
[3] https://zviazda.by/be/tags/figurnae-katanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk-arena-ice-star
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk-arena