Падчас агляду здымнай кватэры і аўтамабіля аднаго з фігурантаў аператыўнікі канфіскавалі тытунь вагай каля 150 кілаграмаў,восем электронных вагаў, тры рэспіратары. Прызначана хімічная экспертыза.
Усе маладыя людзі нідзе не працавалі і не вучыліся. Зараблялі на ўласныя патрэбы рэалізацыяй насвая на тэрыторыі сталіцы ў месцах масавага адпачынку моладзі. Узрост фігурантаў — ад 21 да 26 гадоў, паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска.
Затрыманым пагражае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.
Раней некаторыя са зламыснікаў ужо неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічныя правапарушэнні.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nasvay
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya