У суботу, 20 кастрычніка, адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі генерал-маёрам Юрыем Хаджымуратавічам Караевым.
Як паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, пытанні, што датычацца перспектыў развіцця ўнутраных войск, спецыфікі службова-баявых задач, якія яны выконваюць, парадку прызыву на тэрміновую службу і службу па кантракце, навучання на факультэце ўнутраных войск Ваеннай акадэміі Беларусі, а таксама праблемныя пытанні, што ўзнікаюць падчас службы, можна будзе задаць у суботу з 9 да 12 гадзін па тэлефонах: (8 017) 223 84 28, (8 017) 223 76 64.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-liniya