Ініцыятарам правядзення акцыі выступіў галіновы камітэт БРСМ магістралі. Прадстаўнікі Беларускай чыгункі арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа.
Кантроль будзе ажыццяўляцца на пероне пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Таксама ўдзельнікі акцыі раздадуць пасажырам тэматычныя памяткі. Акрамя работнікаў магістралі ў мерапрыемстве прымуць удзел таксама супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.
Нагадаем, што ў цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні, у цягніках рэгіянальных ліній -- 0,7 базавай, міжрэгіянальных і міжнародных ліній -- 1 базавую.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, за 9 месяцаў бягучага года да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 6633 безбілетных пасажыры, з іх 5662 заплацілі штраф на месцы.
Магістраль заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch