У аператыўна-дзяжурную службу Савецкага РУУС г. Мінска паступіла паведамленне аб тым, што ў адной з крам, якая гандлюе такой тэхнікай, спрацавала сігналізацыя. Па прыбыцці мліцыянераў на месца здарэння быў выяўлены крадзеж пяці ноўтбукаў.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў зламыснік быў устаноўлены: ім аказаўся беспрацоўны раней судзімы 34-гадовы мінчанін, які жыве побач з крамай. Як аказалася, малады чалавек даўно выношваў думкі аб крадзяжы тэхнікі з яе. Уначы ён пракраўся ў краму і прыхапіў пяць ноўтбукаў для далейшага продажу, але паспеў збыць толькі тры, а далей у яго планы ўмяшаліся аператыўнікі. За крадзеж малады чалавек можа атрымаць пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі, паведамілі ў Савецкім РУУС г. Мінска.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk