«Дзяржпошліна на допуск да дарожнага руху не будзе ўключацца ў кошт паліва. Асноўным рашэннем пытання ўрад бачыць адвязванне выплаты пошліны ад праходжання тэхагляду. Права на доступ да дарожнага руху кіроўцы будуць аплачваць у АРІП — на тэрмін ад аднаго месяца. Такім чынам будзе адноўлена справядлівасць у дачыненні да тых асоб, хто выкарыстоўвае аўтамабіль не круглы год. Самае складанае тут — сістэма кантролю, якая дазволіць выяўляць тых, хто збор не заплаціў. Вырашаць пытанне з неплацельшчыкамі пошліны дапаможа параўнанне базы АРІП з базамі фотафіксацыі і праходжання тэхагляду. І тады, хто не заплаціў за допуск да руху, будзе плаціць у падвойным памеры. Новая схема, па папярэдніх даных, запрацуе з 1 ліпеня 2019 года».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert