У Беларусі ўстаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, па якіх прымаюцца заявы і выдаюцца рашэння праз службу "адно акно". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №740, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на сайт урада.
Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана з улікам пашырэння выкарыстання службамі "адно акно" інфармацыйных тэхналогій, сістэм і рэсурсаў ўносіць у Міністэрства юстыцыі прапановы аб дапаўненні гэтага пераліку, каб забяспечыць максімальную кансалідацыю адміністрацыйных працэдур у службах "адно акно".
У цяперашні пералік патрапілі 84 працэдуры. Яны датычацца розных сфер: жыллёвых праваадносін, сацыяльнай абароны, апекі або папячыцельства, адукацыі, юстыцыі, архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва, транспарту, падаткаабкладання, аховы навакольнага асяроддзя, кіравання нерухомасцю.
Пастанова ўступае ў сілу з 27 лістапада.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/society/view/pravitelstvo-poruchilo-maksimalno-konsolidirovat-adminprotsedury-v-sluzhbah-odno-okno-322105-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adno-akno-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau-respubliki-belarus