Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць, паведамляе БЕЛТА [1].
Плануецца, што кіраўнік дзяржавы спачатку наведае агратурыстычны комплекс "Гарадзенскi маёнтак "Каробчыцы", азнаёміцца з яго інфраструктурай. Прэзідэнту даложаць аб перспектывах сацыяльна-эканамічнага, горадабудаўнічага развіцця Гродна.
Затым Аляксандр Лукашэнка наведае спартыўны комплекс "Пышкі", дзе азнаёміцца з арганізацыяй работы крытай лядовай пляцоўкі дзяржаўнай установы "Хакейны клуб "Нёман" і крытага футбольнага манежа спартыўнай установы "Гродзенскі футбольны клуб "Нёман". Гэтыя аб'екты пабудаваны па прынцыпе паветраапорнай канструкцыі.
У абласным цэнтры Прэзідэнт таксама наведае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Ён азнаёміцца з дасягненнямі і перспектывамі развіцця ўніверсітэта, навуковымі даследаваннямі і прыкладнымі распрацоўкамі студэнтаў.
Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы з адоранай і таленавітай моладдзю з ліку студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/president/view/lukashenko-oznakomitsja-s-razvitiem-grodno-i-poobschaetsja-so-studentami-vuzov-322234-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka