Тыдзень моды Belarus Fashion Week пройдзе з 7 па 11 лістапада на пляцоўцы НВЦ "Белэкспа", паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-цэнтры мерапрыемства.
Мэта Belarus Fashion Week - папулярызаваць і прасоўваць беларускіх вытворцаў дызайнерскага адзення на модным рынку як у Беларусі, так і за мяжой. На Тыдні моды будуць дэманстравацца толькі новыя калекцыі сезона вясна-лета - 2019 ад вядучых брэндаў краіны. Традыцыйна праграму форуму дапоўняць паказы лепшых калекцый дзіцячага дызайнерскага адзення.
Будзе прадстаўлены сумесны праект Беларускай палаты моды з Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам "Новыя магчымасці". Ён закліканы даць шанец людзям з інваліднасцю праявіць сябе ў сферы моды: на працягу некалькіх месяцаў яны былі ўключаныя ва ўсе этапы стварэння вобразаў сумеснай калекцыі сезона вясна-лета - 2019 - ад ідэі да пашыву і прэзентацыі. Калекцыя выканана з выкарыстаннем ручной вышыўкі.
Прэзентуюць таксама калекцыі дызайнераў, якія працуюць з этнічнай тэмай і ствараюць вырабы з беларускага лёну.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/culture/view/nedelja-mody-projdet-v-belarusi-s-7-po-11-nojabrja-322243-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-tydzen-mody-0