Ён будзе прысвечаны 55-годдзю студатрадаўскага руху ў Беларусі і напярэдадні 100-годдзя ВЛКСМ зойме сваё месца на тэрыторыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Гэта месца выбрана невыпадкова. Менавіта на базе колішняга політэха быў сфарміраваны першы беларускі студэнцкі будаўнічы атрад. У 1963 годзе ва Уральскую вобласць Казахстана выехалі 2,5 тысячы беларускіх студэнтаў з 16 ВНУ краіны, з іх 600 студэнтаў БПІ.
Першым камандзірам Беларускага зводнага цаліннага атрада быў выпускнік Беларускага політэхнічнага інстытута Ноліс Варонін. Працоўны семестр доўжыўся 70 дзён. Зводны атрад удзельнічаў у будаўніцтве 362 аб’ектаў жыллёвага і культурна-бытавога прызначэння ў 41 гаспадарцы Заходне-Казахстанскага краю. У стэпу было пабудавана 100 жылых дамоў, 18 інтэрнатаў, 34 культурна-бытавых аб’ектаў, 6 майстэрняў, 8 школ.
За актыўны ўдзел у трэцім працоўным семестры і дасягнутыя высокія вынікі ў рабоце камсамольская арганізацыя Беларускага політэхнічнага інстытута была занесена ў Кнігу Гонару ЦК ВЛКСМ, 16 чалавек былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. А ў 1984 годзе па выніках Усесаюзнага агляду студэнцкіх будаўнічых атрадаў БПІ было прысуджана першае месца сярод вышэйшых вучэбных устаноў СССР.
У цырымоніі запланаваны ўдзел актыву БРСМ БНТУ, ветэранаў студатрадаўскага і камсамольскага руху, кіраўніцтва ВНУ, ганаровых гасцей.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/studatrady
[2] https://zviazda.by/be/tags/pamyatny-znak
[3] https://zviazda.by/be/tags/bntu