Кітайская генеральная карпарацыя атамнай энергетыкі /(China General Nuclear Power Corporation, CGN) абвясціла аб афіцыйным уводзе ў эксплуатацыю ў гарадскім павеце Дэлінха правінцыі Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай) першай у Кітаі буйной паказальнай фотатэрмічнай геліаэлектрастанцыі (ГеЭС) камерцыйнага прызначэння магутнасцю 50 МВт, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
ГеЭС размешчана ў пустыні Гобі на плошчы 2,46 кв км і можа стабільна выпрацоўваць электрычнасць 24 гадзіны ў суткі. Па словах генеральнага дырэктара кампаніі Delingha пры CGN Ван Чжыгана, пасля ўводу ГеЭС у эксплуатацыю гадавы аб'ём электраэнергіі, якая выпрацоўваецца тут, можа дасягаць амаль 200 млн кВт г. У параўнанні з цеплаэлектрастанцыяй аналагічных памераў дадзеная ГеЭС дазваляе штогод эканоміць 60 тыс тон стандартнага паліва і скараціць выкіды дыяксіду вугляроду і іншых газаў на 100 тыс тон.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya