Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС сталіцы па гарачых слядах затрымалі 41-гадовага жыхара мікрараёна Серабранка, які ў сваёй знаёмай з кватэры выкраў тэлевізар “Гарызонт”. А на выручаныя грошы потым… пачаставаў пацярпелую спіртным.
У ходзе разбору было ўстаноўлена, што 27-гадовая мінчанка запрасіла ў госці свайго знаёмага для сумеснага распівання спіртных напояў. Мужчына прыйшоў у абумоўлены час, аднак гаспадыні дома не было, а дзверы кватэры былі адчынены. Скарыстаўшыся гэтым, мужчына загарнуў у прасцінаў тэлевізар і вынес яго з жылля. Выкрадзеную тэхніку зламыснік здаў у ламбард і выручыў 60 рублёў. Грошы выдаткаваў на спіртныя напоі, якія распіваў у далейшым з пацярпелай, якая, натуральна, ні пра што не падазравала, паведамілі ў Ленінскім РУУС г. Мінска.
За крадзеж мужчына можа атрымаць максімальнае пакаранне — да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/televizar