Семінары і майстар-класы па лазневым мастацтве "Лазневыя сустрэчы" правядуць у Мінску з 3 лістапада бягучага года па 31 сакавіка 2019 года, паведамілі [1] ў аб'яднанні "Гарадскія лазні".
На сустрэчах, якія будуць праходзіць у лазнях аб'яднання 3-4 разы на месяц, можна будзе пагутарыць са спецыялістамі, пераняць досвед правільнага наведвання і парэння ў лазнях, даведацца пра тэмпературны рэжым лазні, доглядзе за целам, веникавым масажы, відах лазневых венікаў, лазневым турызме, фестывалях і лазневых святах у СНД.
Мяркуецца, што пяць удзельнікаў праекта ад Мінска пройдуць на III Народны беларускі чэмпіянат па парэнни - 2019.
Спасылкі
[1] http://www.gbm.by/news/216-laznevyya-sustrechy
[2] https://zviazda.by/be/tags/laznya