З 25 кастрычніка па 8 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе працаваць выстава «Мастацтва Шакаладу».
У рамках сусветнага тура знакамітая выстава наведала больш як 20 гарадоў свету і прыцягнула звыш мільёна наведвальнікаў. Цяпер жыхарам і гасцям Мінска прадастаўляецца ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з сапраўдным Мастацтвам Шакаладу, а таксама навучыцца тварыць шакаладныя цуды сваімі рукамі, узяўшы ўдзел у майстар-класах. Канцэпцыя выставы – watch, touch, play, feel, shoot, smell азначае поўнае пагружэнне ў свет шакаладу.
Дзівосныя шакаладныя экспанаты і кампазіцыі, спецыяльная шакаладная 3D-фотазона, шакаладная гульнявая зона, шакаладныя майстар-класы, адукацыйны вопыт і многае іншае на выставе «Мастацтва Шакаладу». The Art of Chocolate International – гэта кампанія, якая ведае, што шакалад – гэта не толькі салодкі і смачны прадукт. Шакалад – гэта дзіўны матэрыял, закліканы зрабіць наш свет больш добрым і прыгожым.
Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[4] https://zviazda.by/be/tags/shakalad