Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка возьме ўдзел у пленарным пасяджэнні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе ў Гомелі. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Чакаецца, што мерапрыемства таксама наведае Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Да ўдзелу і выступаў на асноўнай пляцоўцы форуму кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце "сам-насам". Галоўны акцэнт у ходзе перамоваў будзе зроблены на пытанні развіцця гандлю, эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва дзвюх краін праз прызму патэнцыялу прамых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.
Па выніках форуму чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў і заключэнне дамоўленасцей, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва па ўсім спектры напрамкаў беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/i-forum-regiyonau-belarusi-i-ukrainy