Спявачка, тэлевядучая і шматдзетная мама Ларыса Грыбалёва запрашае людзей з добрай памяццю адзначыць юбілей адной з самых рэйтынгавых перадач 90-х «Усё нармальна, мама!».
На творчым вечары, які адбудзецца ў фармаце тэлевізійных здымак 30 лістапада на пляцоўцы Рrіmе Hаll, артыстка і стваральнікі праграмы абяцаюць успомніць найлепшыя рубрыкі і гумарыстычныя сцэнкі, а таксама выканаць любімыя песні. «Шмат інтэрактыву і ўвесь гэты рок-н-рол я вам абяцаю», — інтрыгуе спявачка.
Ларыса Грыбалёва вырашыла сумясціць прыемнае з яшчэ больш прыемным і адначасова адсвяткаваць уласнае 45-годдзе, да якога з задавальненнем робіць і прымае падарункі. Так, праз краўдфандынгавую пляцоўку ulеj.bу можна замовіць білет на канцэрт, арыгінальную футболку з хэштэгам #ягадка, аўтарскі кактэйль «Усё нармальна, мама!» і фота за кулісамі, рынгтон загалоўнай песні праграмы або сняданак у кампаніі з артысткай, і мноства іншых цікавых рэчаў. «Магчыма, гэта банальна, але ў дзень нараджэння я хачу, каб хто-небудзь арганізаваў і для мяне свята, сюрпрыз ад і да», — прызнаецца Ларыса.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/larysa-grybalyova
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[6] https://zviazda.by/be/tags/kancert
[7] https://zviazda.by/be/tags/spyavachka