Новую рэдакцыю Падатковага кодэкса абмеркавалі на пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Да таго ж прадметная размова атрымалася па другім пытанні — удасканальванне прававых умоў фарміравання маёмаснай базы для вядзення бізнесу.
Прапановы па падатках растлумачыла Жанна Тарасевіч, дырэктар Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага. Яна пракаментавала, што новую рэдакцыю Падатковага кодэкса бізнес-супольнасць вітае. Шмат было падтрымана з таго, што прапаноўвалі прадпрымальнікі.
Аднак застаюцца некаторыя пытанні, з якімі неабходна яшчэ папрацаваць, як, напрыклад, павышальны каэфіцыент. На думку Жанны Тарасевіч, яго неабходна зніжаць ці ўвогуле паэтапна адмяняць. З гэтым пагадзіўся і Аляксандр Турчын, першы намеснік прэм'ер-міністра і старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Яшчэ па-за ўвагай рабочай групы засталіся непадатковыя плацяжы. У выніку, каб разабрацца з усімі пытаннямі, было вырашана рабочую групу захаваць.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/padatki
[5] https://zviazda.by/be/tags/padatkovy-kodeks