Падпісная кампанія першага паўгоддзя 2019-га імкліва набірае хуткасць. Нашы адданыя чытачы з нецярплівасцю чакаюць кожнага восеньскага нумара сваёй любімай "Звязды", а між тым ужо цяпер варта паклапаціцца пра тое, каб атрымліваць найстарэйшае беларускае выданне "з дастаўкай дадому" і налета. Лепш за ўсё зрабіць гэта неадкладна, каб у перадсвяточнай мітусні не прапусціць неабходны час.
І ў наступным годзе, паверце, мы вас не расчаруем, як, дарэчы, цягам больш чым стагоддзя бесперапыннага выпуску газеты. Прыемна, што "звяздоўцаў", людзей, якія сэрцам выбіраюць менавіта гэтае выданне, застаецца нямала. Прычым у самых розных кутках Беларусі. З вялікім інтарэсам чытаюць нашу газету ў сталіцы. Прынамсі, актыўна падтрымліваюць "Звязду" ў Савецкім раёне Мінска. У гэтым пераканаліся асабіста. Як заўважыла намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Аксана ВОЛКАВА, "Звязду" любяць і паважаюць. Аб чым, дарэчы, яскрава сведчаць колькасць падпісчыкаў (індывідуальных і ведамасных), вялікая ўвага і нераўнадушнае стаўленне з боку нашых чытачоў да газетных публікацый. Мы адкрытыя для новых адрасоў і цікавых тэм, паколькі "Звязду" робім разам!
І заўсёды асабліва прыемна адзначыць найлепшых. На гэты раз сярод лідараў па правядзенні падпісной кампаніі на "Звязду" ў Савецкім раёне — філіял БДЭУ "Мінскі фінансава-эканамічны каледж", а таксама Цэнтралізаваная сістэма публічных бібліятэк г. Мінска. Іх дасягненні мы з задавальненнем адзначылі дыпломамі і душэўнымі падарункамі.
Ганаровай граматай Выдавецкага дома "Звязда" ўзнагароджана адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска (на фота). І гэта абсалютна заслужаная ацэнка шматгадовага плённага супрацоўніцтва. Спадзяёмся, што налета ў нас таксама ўсё атрымаецца. Застаемся разам!
Ул. інф.
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-zvyazda