Танцы пад гукі валынкі, захапляльныя паядынкі шатладскіх горцаў, прадказанне варажбіткі, а таксама шмат смачных пачастункаў чакалі гасцей фестывалю кельцкай культуры “Самайн”.
Пляцоўкай для містэрый быў абраны Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Сюды суботнім днем завітала нямала мінчан і гасцей сталіцы, каб акунуцца ў сівую даўніну і бліжэй пазнаёміцца з культурай старажытных кельтаў.
Самайн – гэта святкаванне канца сбору ўраджаю, наступлення зімняга, цёмнага часу года. З даўніх часоў свята адзначалася масавымі гуляннямі, банкетамі, магічнымі рытуаламі.
Андрэй САЗОНАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/sayman
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[5] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[6] https://zviazda.by/be/tags/tancy
[7] https://zviazda.by/be/tags/batanichny-sad