Пасажырскі самалёт Boeing 737 авіякампаніі Lion Air пацярпеў крушэнне праз некалькі хвілін пасля вылету з Джакарты, паведамляе [1] BBC News са спасылкай на чыноўнікаў Інданезіі.
У міністэрстве транспарту Інданезіі паведамілі, што на борце знаходзіліся 188 чалавек, у тым ліку члены экіпажа. Па іншай інфармацыі, у самалёце ляцелі 189 чалавек: 181 пасажыр, двое пілотаў і шасцёра бортправаднікоў.
Рэйс JT610 вылецеў з Джакарты ў горад Панкалпінанг у 06:20 раніцы па мясцовым часе (у 02:20 па Мінску). Сувязь з лайнерам страцілі праз 13 хвілін пасля ўзлёту, кажуць чыноўнікі. Відавочцы паведамілі, што бачылі, як самалёт упаў у мора ў 11 кіламетрах ад заходняга ўзбярэжжа вострава Ява.
У Яванскім моры выявілі абломкі самалёта, у тым ліку пасажырскія сядзенні, паведамляе [2] Reuters. Апублікаваныя фатаграфіі з меркаванымі абломкамі і асабістымі рэчамі пасажыраў.
meduza.io [4]
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/news/world-asia-46014463
[2] https://www.reuters.com/article/us-indonesia-crash/indonesia-says-plane-crashes-in-java-sea-with-188-aboard-wreckage-found-idUSKCN1N307E?feedType=RSS&feedName=topNews&utm_source=twitter&utm_medium=Social&__twitter_impression=true&__twitter_impression=true&__twitter_impression=true&__twitter_impression=true&__twitter_impression=true
[3] https://twitter.com/Sutopo_PN/status/1056746231777550337?ref_src=twsrc%5Etfw
[4] https://meduza.io/news/2018/10/29/v-indonezii-razbilsya-passazhirskiy-boing
[5] https://zviazda.by/be/tags/boing-737
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni