Упэўненыя, для многіх чытачоў «Звязды» і «Роднай прыроды» друкаваныя фотаздымкі, спачатку чорна-белыя, а затым каляровыя, былі ў дзяцінстве вялікім скарбам. Складаючы з іх фотаальбомы, мы імкнуліся захаваць гісторыю сям'і, «занатаваць» цікавыя падарожжы ці незвычайныя сустрэчы. Папулярная сёння электронная фатаграфія таксама дае шмат магчымасцяў, але часам душу здымка можна ўбачыць толькі на паперы.
Тое ж можна сказаць і пра прыродную фатаграфію. Яркія, жывыя фотаздымкі на глянцавай паперы, якія, дарэчы, можна знайсці і ў часопісе «Родная прырода», — сапраўдны падарунак для аматараў. Сёння мы дзелімся з вамі любімымі фота, апублікаванымі на старонках «Роднай прыроды» [2].
А якія фотаработы нашых аўтараў больш за ўсё падабаюцца вам, паважаныя чытачы? Прапануем вам скласці свой альбом з фотаздымкамі «Роднай прыроды» і даслаць яго на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 19 ці на e-maіl pryroda@zvіazda.by. Самыя цікавыя кампазіцыі будуць апублікаваныя на старонках часопіса. А пераможца атрымае прыз.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/edition/rodnaya-pryroda
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotazdymki
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyvely
[5] https://zviazda.by/be/tags/pryroda