Праграму дзейнасці ўрада на 2018—2020 гады разгледзелі на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. Міністр эканомікі Дзмітрый КРУТОЙ расказаў пра асноўныя моманты і адказаў на пытанні дэпутатаў.
Перад пасяджэннем міністр паведаміў журналістам, што захоўваецца прагноз па росце эканомікі нашай краіны ў 2018 годзе не менш, чым на 3,5 %. Варта чакаць некаторых кропкавых карэкціровак па сектарах, але ў цэлым прагноз не зменіцца.
У сваім дакладзе Дзмітрый Крутой зрабіў акцэнты на некаторых пазіцыях. У прыватнасці, гаворачы пра рэгіёны, міністр адзначыў, што пад увагай развіццё, па-першае, 11 гарадоў, дзе насельніцтва вышэй за 80 тысяч чалавек. У якасці пілотнага праекта ў гэтым кірунку можна разглядаць Оршу. Па-другое, у цэнтры ўвагі — раёны са складаным эканамічным становішчам. На сёння вызначаны 33 такія рэгіёны, неабходна вывесці іх на нармальны ўзровень.
Было вырашана адпрацаваць гэтую канцэпцыю на прыкладзе Свіслацкага, Зэльвенскага і Воранаўскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/pragrama-dzeynasci-urada
[4] https://zviazda.by/be/tags/urad
[5] https://zviazda.by/be/tags/palata-pradstaunikou